Лепшая экалагічная школа
cherven.minsk-region.edu.by- сайт Червеньскага РАА
Каляндар
Апошнія навіны
Dreamweawer Flash Photoshop Вирусы Школьный софт Разное Книжный мир Старонка аўтара

 

Дзіцячы турслет 2010...

14-15 чэрвеня прайшоў турыстычны злёт сярод школ раёна. Летась наша каманда стала чэмпіёнам. У гэтым выйшла ледзь горш - 4 месца. Тым не менш усе ўдзельнікі каманды засталіся задаволены мінулым турнірам.

Вось састаў нашай каманды. Дарэчы, мы наўмысна не дзялілі склад на асноўны і дублюючы. Зрэшты, вам і так зразумела - шматлікія ў нас на перспектыву.

Ермаковіч Сяргей (капітан, 9 клас)
Даленчук Сяргей (9 клас)
Таболін Уладзімір (9 клас)
Раманчук Кірылл (9 клас)
Грыгарэнка Максім (7 клас)
Грыгарэнка Вікторыя (10 клас)
Казакова Юлія (10 клас)
Хазяенка Паліна (10 клас)
Кліменка Ліда (9 клас)
Лагоўская Таня (6 клас)
Шыдлоўская Катя (6 клас)
Парфенчык Улад (5 клас)
Пікулік Люба (7 клас)
Таболіна Таня (7 клас)

Суправаджальнікі:
Аўраменка А.П.., дырэктар
Лухверчык В.У., трэнер
Батурчык Б.П.

Сам турслет праходзіў у в.Іванічы.Каб мець магчымасць патрэніравацца ў палявых умовах, каманда адправілася загадзя - у нядзелю. На школьным аўтобусе з немалой колькасцю правіянта і снараджэння)))

 

На "базе" мы апынуліся першыя. Чым і скарысталіся - пачалі масавую нарыхтоўку дроў. На фота: Кірыл Раманчук і Вова Таболін. Забаўляе - Даленчук Сяргей.


Па верхняй фота можна ўбачыць наколькі ўдала абраны наш лагер - недалёка судзейская, месца для дыскатэкі. Апроч іншага, бліжэй усіх і рака. У нашай камандзе заўсёды ў аснову клаліся 2 віда спаборніцтваў: спартыўнае арыентаванне і паласа перашкод.Таму ў нядзелю на арганізацыйным зборы асноўную частку часу мы прысвяцілі вывучэнню карты лесу і далейшай трэніроўкі ў лесе


Нашы дзяўчынкі зладзіліся са сваёй задачай - пратрымаліся да прыезду асноўнай ударнай сілы - дырэктары школы))). На першым фота Казакова юля і Грыгарэнка Віка, на другім - Хазяенка Паліна.



На правах пераможца мінулага года наша каманда паднімала сцяг... (наш капітан Сяргей Ермаковіч)


Спартыўнае арыентаванне. На старце Таболіна Таня і Раманчук Кірыл. Таня была лепшай у камандзе і заняла 2 месца сярод дзяўчынак


Фінальны акорд. Паласа перашкод. І адразу другое месца. На 1 фота - усталёўка палаткі.


Спартовае арыентаванне. На старце Таболіна Таня і Раманчук Кірыл. Таня была лепшай у камандзе і заняла 2 месца сярод дзяўчынак



Гаць. Далянчук Сяргей, Казакова Юля, Таболін Вова і Кліменка Ліда штурмуюць перашкоды. На заднім плане, трэба меркаваць, прыхільнікі таленту нашых спарцменаў)))


Узнагароджанне лепшай (па выніку) спарцменка нашай каманды - Таболінай Тані

Каманда Запольскай школы віншуе каманду Лядзенскай школы, якая перамагла ў спартыўным арыентаванні і паласе перашкод і заняла агульнае першае месца.
Таксама наша каманда жадае адзначыць бліскучы выступ у конкурсе мастацкай самадзейнасці каманды СШ№2 г.п.Смілавічы. Асаблівых рэспектаў адмяраем Сушы Андрэю Валянцінавічу за ролю Гвідона, апрацоўку "Фядота-стральца", а таксама дзякуем каманду за добрую песню..

За кадрам засталося шмат выдатных фатаграфій. Наперадзе - шмат новых перамог...


 

Час


Прагноз надвор'я

Заполье 

Пошук
Google


У інтэрнеце
На гэтым сайце
Сайт создан в системе uCoz

Сайт создан в системе uCoz